Да +24°С чакаецца ў Беларусі ў пятніцу
1- 13.06.2024, 18:30
- 1,838

Пройдуць дажджы.
У пятніцу чакаецца перавага воблачнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уночы ў заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах па ўсходзе навальніцы.
Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўночы складзе плюс 8-14 градусаў, а ўдзень - плюс 16-22 градусы. Па ўсходзе паветра прагрэецца да плюс 24 градусаў.