22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падмануў шматдзетных

24
Лукашэнка падмануў шматдзетных

Кватэра за трэцяе дзіця касуецца?

Лукашэнка, прызначаючы Наталлю Паўлючэнку міністрам працы і сацыяльнай абароны, заявіў:

- Вы са сваёй ранейшай працы ведаеце, што лішніх грошай не бывае, грошы трэба заўсёды зарабляць. Мы ўжо і так засыпалі льготамі наша насельніцтва, што некаторыя проста сядзяць і чакаюць нейкіх ільгот.

Я думаю, што нам трэба сур'ёзна прадумаць, наконт матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей. Не сакрэт, што ў нас шмат сем'яў шматдзетных, каго ўвогуле да рубля падпускаць нельга. І гэтыя грошы да дзяцей не даходзяць: іх прапіваюць ці яшчэ неяк. Таму трэба выпрацаваць сістэму, каб, падтрымліваючы шматдзетных (а мы будзем іх падтрымліваць, гэта пытанне нумар адзін для нас, і з жыллём і гэтак далей), усталяваць бар'ер і крытэры, як данесці грошы да дзяцей.

Дыктатар прадоўжыў: трэба "вельмі акуратна, не фармальна ставіцца да гэтых пытанняў", і каб "грошы атрымлівалі тыя, каму яны прызначаныя".

«Салiдарнасць» нагадвае, што Лукашэнка гаварыў на тэму падтрымкі шматдзетных раней. Напрацягу ягонага 30-гадовага кіравання стандартнай прынадай было абяцанне кватэр такім сем'ям.

У 2005 годзе гэта гучала так: У Беларусі надышоў час прымаць пастанову: трое дзяцей - бясплатная кватэра.

У 2006-м: Наш арыенцір: кожнай маладой сям'і - кватэру не пазней чым праз тры гады пасля ўступлення ў шлюб. А шматдзетным сем'ям дзяржава яе аплаціць: пры наяўнасці пяцярых дзяцей - 100 адсоткаў, чатырох - 50 адсоткаў, траіх - 30 адсоткаў.

У 2010-м: Кожная сям'я, дзе ёсць чацвёра і больш дзяцей, за кошт дзяржавы атрымае кватэру. Сем'ям з трыма дзецьмі будуць кампенсаваны 75 адсоткаў кошту жылля.

У лістападзе 2022-га, размаўляючы з работнікамі Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, ён заявіў:

Мы зараз ствараем сацыяльныя праграмы, асабліва ў жыллі. Шматдзетныя ў прыярытэце. Трое (дзяцей, - заўв.) - гэта прыярытэт. На працягу года, максімум двух мы абавязкова забяспечым шматдзетным жыллём. Гэта дэмаграфічная бяспека, гэта незалежнасць нашай краіны. Калі ў нас будуць дзеці.

Цяпер жа дыктатар "сацыяльна-арыентаванай дзяржавы" заяўляе, што "насельніцтва мае аж занадта льгот", "лішніх грошай не бывае" і чыноўнікам на гэтую тэму "трэба сур'ёзна падумаць".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках