У Магілёве раскрылі злачынства, учыненае 24 гады таму
8- 13.06.2024, 16:41
- 26,628

Фігурантам пагражае найвышэйшая мера пакарання.
У чэрвені 2000 года ў цэнтры Магілёва знайшлі цела 28-гадовай дзяўчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Праз 24 гады аператыўнікі ўстанавілі падазраваных у яе гібелі, паведамляе прэс-служба МУС.
У дзень сваёй гібелі 28-гадовая мясцовая жыхарка ўночы вярталася ад сяброўкі, аднак дамоў не дайшла. Яе цела без адзення знайшлі ў яры каля дамоў. Па факце забойства, учыненага з асаблівай жорсткасцю, была распачатая крымінальная справа.
«Нядаўна супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі падазраваных. У тую ноч двое магілёўцам, якім было 22 і 25 гадоў, напалі на прахожую, абрабавалі, збілі і згвалтавалі яе, пасля чаго схаваліся», - распавялі сілавікі.
Працягваюцца аператыўныя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, праводзіцца шэраг экспэртыз для ўстанаўлення ўсіх абставін здарэння.
Фігурантам пагражае найвышэйшая мера пакарання.