Расейская авіяцыя скінула пяць бомб на Белгародскую вобласць
5- 13.06.2024, 16:14
- 10,306
Улады хаваюць гэты факт.
Яшчэ 5 ФАБ скінулі расейскія самалёты на Белгародскую вобласць.
За 11 і 12 чэрвеня ў рэгіёне знайшлі як мінімум яшчэ 5 авіябомбаў, паведамілі крыніцы ASTRA у экстраных службах Белгародскай вобласці. ФАБы знайшлі ў вёсцы Няклюдава, пасёлку Батрацкая Дача, вёсцы Новабудаўка, у раёне пасёлка Ленінскі і ў вёсцы Цепляева-другое.
У Новабудоўцы Карачанскага раёна эвакуавалі жыхароў вуліцы Паляўнічая. Ва ўсіх пяці выпадках ніхто не пацярпеў.
4 траўня расейскі самалёт скінуў на Белгарад ФАБ-500, у выніку чаго 7 чалавек былі параненыя, 31 дом і 10 аўто пашкоджаныя. Улады прычыну падзення бомбы схавалі, як і той факт, што яны былі расейскія.
Такім чынам, як мінімум 93 разы расейскія ВКС выпадкова бамбілі Белгарадскую вобласць і акупаваныя тэрыторыі за апошнія 4 месяцы.