Стала вядома, які тавар стаў лідарам падаражання ў Беларусі
2- 13.06.2024, 16:07
- 9,692

За месяц - 2%.
Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў актуальную інфармацыю аб коштах у Беларусі. Так, спажывецкія цэны ў траўні 2024 года ў дачыненні да красавіка выраслі на 0,1%.
Што да асобных тавараў, то больш за ўсё выраслі кошты на каву і безалкагольныя напоі, яны падаражэлі больш чым на 2% за месяц. Гарбата і галантарэя выраслі ў кошце на 1,6% і 1,8% адпаведна.
Найбольшы рост у траўні, у параўнанні з красавіком, паказалі гародніна з набору баршча - буракі, морква, капуста, бульбачка, цыбуля. Пры гэтым прыкметна патаннела гародніна на салату - агуркі, памідоры, салодкі перац.