22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адклікала амбасадара ў Арменіі

7
Беларусь адклікала амбасадара ў Арменіі

Армянскі пасол таксама пакінуў Менск.

Беларусь адклікае свайго амбасадара ў Арменіі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Улічваючы развіццё сітуацыі, наш пасол з Ерэвана найбліжэйшым часам таксама прыбудзе ў Менск», — падае словы Глаза БелТА.

Раней свайго амбасадара для кансультацый адклікала Арменія.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ніколі больш не паедзе ў Беларусь да таго часу, пакуль там кіруе Лукашэнка. Ён зноў адзначыў, што адзін з кіраўнікоў АДКБ заявіў, што браў удзел і падтрымліваў падрыхтоўку да вайны ў Нагорным Карабаху і жадаў перамогі Азербайджану.

«Пасля гэтага я мушу пайсці і з Лукашэнкам у фармаце АДКБ абмяркоўваць АДКБ? Хаця вымушаны буду гэта рабіць у фармаце ЕАЭС і ЕЭК. Хачу зафіксаваць, што я больш ніколі не наведаю Беларусь, пакуль там кіруе Лукашэнка. І ніводзін армянскі чыноўнік афіцыйна не наведае Беларусь», - заявіў Пашынян.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках