Украінскі дрон ударыў па расейцах на матацыкле з беларускімі нумарамі
11- 13.06.2024, 14:00
- 17,462
Матацыкл зарэгістраваны ў Гомельскай вобласці.
Матацыкл, зарэгістраваны ў Гомельскай вобласці, засвяціўся на франтавым відэа. Вайсковы матацыкліст, магчыма, загінуў, піша «Флагшток».
У падборку ўдараў па расейскіх вайсковых цэлях з 1 да 10 чэрвеня на Херсонскім і Харкаўскім кірунках трапіў фрагмент відэа атакі ўдарным БПЛА на матацыкліста.
На відэа дрон атакуе матацыкліста ў вайсковай форме ззаду. На матацыкле бачны рэгістрацыйны нумар Гомельскай вобласці 2852 АА-3.
На наступным відэа матацыкліст ляжыць на ўзбочыне, імаверна, ён загінуў.