Прызначаны новы міністр інфармацыі
14- 13.06.2024, 12:36
- 13,002

ФОТА: БЕЛТА
Ім стаў адыёзны прапагандыст.
Лукашэнка прызначыў новага міністра інфармацыі. Ім стаў прапагандыст, экс-гендырэктар ОНТ Марат Маркаў. Заменіць Маркава на пасадзе гендырэктара тэлеканала Ігар Луцкі.
Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў горадзе Лунінцы Берасцейскай вобласці.
У Маркава некалькі адукацый — вайсковая і юрыдычная. Да прыходу на тэлевізію ён працаваў у адміністрацыі Лукашэнкі.
З 2011 года Маркаў працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі, з 2017 узначальваў ОНТ. Знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕЗ.