22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі паставіў новую задачу перад УСУ

Сырскі паставіў новую задачу перад УСУ

Эксперт указаў на нечаканыя прыярытэты.

Палкоўнік запасу, вайсковы эксперт Пётр Чэрнік пракаментаваў нядаўнюю заяву гетмана УСУ Аляксандра Сырскага аб тым, што ва ўкраінскім войску трэба мяняць вайсковую псіхалогію, паведамляе «24 канал».

Як адзначыў Чэрнік, трэба думаць мілітарысцкімі катэгорыямі, і ў сувязі з тым, што УСУ насычаныя вялікай колькасцю былых цывільных асоб, неабходна ўзнімаць узровень прафесіяналізацыі і гатоўнасці да бою.

«Вельмі добра, што нарэшце прыняты правільны мабілізацыйны закон, які прапісаў падрыхтоўку ўсіх дарослых мужчын ва ўзросце ад 18 гадоў. Эфект змены ж самога поля бою залежыць толькі ад майстэрскага ўжывання зброі і яе наяўнасці», - адзначыў палкоўнік запасу УСУ.

На думку Чэрніка, галоўнай зброяй для Украіны зараз будзе авіяцыя і дальнабойныя ракеты ў дастатковай колькасці, і важна знішчаць лагістыку ворага.

«Дальнабойныя беспілотнікі, якія наносяць іміджавыя ўдары, напрыклад, знішчэнне Су-57, РЛС «Варонеж-М», пускавых установак С-300 і С-400 - гэта вельмі добра. Але насамрэч у першую чаргу трэба нішчыць чыгунку. І па-сапраўднаму трэба душыць Расею ў частцы санкцый», - дадаў эксперт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках