19 лiпеня 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія фінансісты запанікавалі праз новыя санкцыі ЗША

14
Расейскія фінансісты запанікавалі праз новыя санкцыі ЗША

Маскоўская біржа больш не можа гандляваць далярамі і еўрамі.

У Расеі праз увядзенне санкцый ЗША Маскоўская біржа (MOEX) спыніла таргі далярамі і еўрамі. У выніку курс рубля ў частцы банкаў узляцеў на 10% за дзень і зноў перавысіў 100 рублёў за даляр.

«Маскоўская біржа спыняе гандаль з разлікамі ў далярах і еўрах. Вось гэта вось і ёсць «назад, у 90-я»! Калісьці не было электронных таргоў валютай з цэнтралізаваным клірынгам, і нічога! Жылі ж людзі! Ды яшчэ як», - напісаў на сваёй старонцы ў Telegram расейскі фінансіст Сяргей Раманчук.

Мінфінансаў ЗША ўнясло Маскоўскую біржу ў санкцыйны спіс. Пад санкцыі таксама патрапілі Нацыянальны клірынгавы цэнтр (НКЦ) і Нацыянальны разліковы дэпазітарый (НРД), якія выступаюць пасярэднікамі пры таргах далярамі на расейскім валютным рынку.

Як вынікае з паведамлення біржы, з 13 чэрвеня «на валютным рынку і рынку каштоўных металаў таргі ажыццяўляюцца па ўсіх інструментах, за выключэннем валютных пар з далярам ЗША і еўра».

Яшчэ адзін расейскі аглядальнік, Анатоль Несьміян, заявіў, што «рубель перастаў быць канвертаванай валютай і ператварыўся ў звычайны «драўляны». Ён папярэдзіў расейцаў, што курс рубля зноў будзе ўстанаўлівацца Крамлём «са столі». Па-другое, варта чакаць вяртання «чорнага рынку» валюты, які Крэмль будзе спрабаваць знішчыць шляхам увядзення крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках