Захарава абураецца
8- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ВРЕМЕНИ НА РАСКАЧКУ НЕТ»
- 13.06.2024, 10:28
- 15,018

Расея ўвязалася ў чарговы скандал з Казахстанам.
МЗС Расеі абураецца ў сувязі з нейкім лістом віцэ-спікера Пятра Талстога, у якім змяшчаецца крытыка казахстанскай партыі «Аманат»:
«Гэта адкрытая і грубая фальшыўка. Відавочна, што гэты ўкід - класічны ўзор фэйку... Такія дэзінфармацыйныя ўкідванні чарговым разам пацвярджаюць, што агульныя геапалітычныя апаненты Масквы і Астаны відавочна не пакідаюць спроб пасварыць нашы брацкія народы».
Мяркуючы з хамска-ўзвышанага стылю, выдумшчыца - Захарава. Магчыма, дарэчы, што Пётр Талстой сапраўды не пісаў лісты, але тады чаму менавіта ягонае імя прыляпілі да фальшыўкі?
Таму што віцэ-спікер Дзярждумы Талстой нядаўна праславіўся вось такой заявай пра Казахстан: «Паглядзіце на тое, што адбываецца сёння ў Казахстане ў плане адбудоўвання нейкай Казахскай дзяржавы. …Я супраць таго, каб яны забываліся, што Алматы – гэта горад Верны. Наша, расейская, казацкая цытадэль».
Талстой сказаў гэта ў інтэрв'ю «Комсомольской правде». МЗС Расеі аб гэтай заяве прамаўчала, яе не заўважыла. Не выбегла спацелая ад гневу Захарава са зняпраўджваннем.
Тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет»