УСУ з HIMARS знішчылі чатыры ўстаноўкі С-300 у Белгарадскай вобласці
5- 13.06.2024, 12:14
- 22,422

Імі войска РФ абстрэльвала Харкаў.
Сілы абароны з дапамогай амерыканскіх артылерыйскіх сістэм HIMARS знішчылі чатыры расейскія ўстаноўкі С-300, якімі войска РФ наносіла ўдары па Харкаву. Пра гэта паведаміў заснавальнік спецпадраздзялення Kraken Канстанцін Немічаў у сераду, 12 чэрвеня.
«Цяпер яны [расейскія акупанты] не рызыкуюць пад'язджаць і скарачаць дыстанцыю, каб адпрацаваць па горадзе [Харкову]», - гаворыцца ў паведамленні.
Немічаў дадаў, што сілы СПА зараз «палююць» на самалёты, якія бамбуюць КАБамі Харкаў. З яго слоў, праз гэта расейскія боепрыпасы далятаюць толькі «да аб’язной дарогі».
Але ўсё адно ёсць ахвяры, таму было б добра адзін-два самалёты збіць», - напісаў вайсковец.
3 чэрвеня OSINT-аналітыкі паведамілі, што Сілы абароны Украіны пашкодзілі расейскі ЗРК С-300/400 у Белгарадскай вобласці. Таксама яны меркавалі, што ўдар маглі нанесці амерыканскай рэактыўнай устаноўкай HIMARS. Пазней Радыё Свабода паказала спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачны пашкоджаны С-300/400 у Белгарадскай вобласці.