У Барысаўскім раёне шукаюць «золата Напалеона»
20- 11.06.2024, 10:30
- 7,794
На дно Бярэзіны нырцуюць дайверы.
У Барысаўскім раёне працягваюць шукаць «золата Напалеона». Там праходзяць падводныя археалагічныя даследаванні. Як паведамляе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гэта супольны праект з дайвінг-цэнтрам.
Месцам даследаванняў выбралі месцы пераправы на Бярэзіне войскаў Напалеона ў лістападзе 1812 года каля вёскі Студзёнка. Экспедыцыя будзе працаваць да 17 чэрвеня. Ужо ёсць першыя знаходкі, пра якія археолагі расказваць не спяшаюцца.