Le Monde: Макрон хоча стварыць кааліцыю ваенных інструктараў з ЕЗ ва Украіне
1- 30.05.2024, 20:32
- 1,692
Што вядома.
Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон хоча стварыць еўрапейскую кааліцыю ваенных інструктараў ва Украіне.
Пра гэта паведамляе Le Monde.
Выданне адзначыла, што цяпер яшчэ нічога не вызначана канчаткова, аднак гэта можа быць пытанне тыдняў, а то і дзён, перш чым французскія і еўрапейскія інструктары будуць скіраваныя ва Украіну.
Але французскія ўлады імкнуцца стварыць кааліцыю з ахвочых краінаў для падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў. Паводле інфармацыі крыніцаў Le Monde, кансультацыі ў гэтым пытанні павінны паскорыцца ў найбліжэйшыя дні, каб аб'ява магла адбыцца падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Францыю з нагоды 80-годдзя высадкі ў Нармандыі 6 і 7 чэрвеня.
Тады Макрон мог бы апублікаваць абрысы такой ініцыятывы праз тры з паловай месяцы пасля таго, як 26 лютага ён заявіў, што не выключае адпраўкі заходняга вайсковага падмацавання ва Украіну.