27 лiпеня 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт, на якім айцішнік вёз сяброўку ў Вільню, раней лётаў і ў Варшаву

13
Самалёт, на якім айцішнік вёз сяброўку ў Вільню, раней лётаў і ў Варшаву

Палёт з Берасця ў Варшаву адбыўся 27 красавіка.

Самалёт Evektor SportStar RTC, на якім 28 траўня заснавальнік кампаніі HQSoftware Сяргей Вардамацкі «падвёз сяброўку да Ryanair» з Менска ў Вільню, у красавіку лётаў у Варшаву. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «ОтВинта» са спасылкай на звесткі сэрвісу Flightradar.

Згодна са звесткамі гісторыі палётаў паветранага судна, 27 красавіка сёлета самалёт лётаў з Берасця ў Варшаву. Улетку 2023 борт таксама засвяціўся ў аэрапорце Вільні і Варшавы, піша «ОтВинта».

«Прычым “прыватнікі” з еўрапейскай рэгістрацыяй таксама спакойна лятаюць у Беларусь. Напрыклад, 4 ліпеня 2023 года ў Гародню з польскай Познані лётаў Blackwing BW-600RG з нідэрландскай рэгістрацыяй», – піша выданне.

Нагадаем, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску ў траўні 2021 года Еўразвяз забараніў беларускім авіяперавознікам выкарыстоўваць еўрапейскую паветраную прастору і аэрапорты. Пазней да санкцый далучыліся і краіны, якія не ўваходзяць у ЕЗ: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, а таксама Украіна.

Пад паветраную блакаду Беларусі не падпадаюць прыватныя караблі, а таксама гуманітарныя рэйсы і экстранныя выпадкі (такія, як аблёт навальнічных хмараў ці тэхнічная няспраўнасць).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках