20 лiпеня 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гітару Джона Ленана прадалі на аўкцыёне за рэкордную суму

1
Гітару Джона Ленана прадалі на аўкцыёне за рэкордную суму

Да нядаўняга часу яна ўважалася страчанай.

Знакамітая гітара Джона Ленана, якая ўважалася страчанай 50 гадоў і знойдзеная на гарышчы, пабіла рэкорд на аўкцыёне, паведамляе «Еўраньюс».

У першы дзень таргоў «Музычныя іконы» ў нью-ёркскім Hard Rock Cafe аўкцыённы дом Julien's Auctions прадаў 12-струнную акустычную гітару Framus Hootenanny за рэкордныя 2,9 мільёна даляраў (2,68 мільёна еўра).

Такім чынам, яна стала самай дарагой гітарай квартэта The Beatles, прададзенай калі-небудзь на аўкцыёне.

Гітара выкарыстоўвалася Ленанам для запісу песень студыйнага альбома 1965 года «Help!» і аднайменнага фільма. У фільме Ленан іграе на гэтым інструменце падчас выканання песні You've Got To Hide Your Love Away. Гэтай гітарай таксама карыстаўся і Джордж Харысан.

Гітара была выпадкова выяўленая на гарышчы 90-гадовага мужчыны, які ў 60-я гады быў мэнэджарам поп-дуэта «Піцер і Гардон», які звязвалі з удзельнікамі Beatles сяброўскія стасункі. Гардон Уолер, адзін з удзельнікаў дуэта, атрымаў гітару ад Ленана ў 1965 годзе, а затым падарыў яе свайму мэнэджару.

Папярэдняя акустычная гітара Ленана Gibson J160E была прададзеная за рэкордныя на той момант 2,4 мільёна даляраў (2,2 мільёна еўра) у 2015 году, паводле звестак Julien's Auctions.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках