27 лiпеня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў апошні дзень вясны

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў апошні дзень вясны

Будзе цеплыня.

У апошні дзень вясны, 31 траўня, у дзённы час амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. У начны час тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Менску — 12-14 цяпла), удзень — ад +21 да +27 (у сталіцы — ад +22 да +24).

У першы дзень лета, 1 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі нашай краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах - навальніцы. У дзённы час будзе да +28 градусаў. Такія варункі надвор'я захаваюцца ў суботу, 2 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках