У Рэчыцы жанчына выпала з акна на вачах у мужа - у яго здарыўся інфаркт
12- 30.05.2024, 15:40
- 20,566

Абаіх не ўдалося выратаваць.
Трагедыя адбылася ў Рэчыцы 29 траўня. Жанчына мыла вокны ў сваёй кватэры і выпала з 8 паверха, паведамляе Primenews. Усё гэта адбылося на вачах ейнага мужа.
Муж жанчыны адразу ж пабег на двор, каб дапамагчы, але было позна. Медыкі хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Спробы запусціць сэрца вынікаў не далі - траўмы былі занадта сур'ёзнымі.
Муж загінулай увесь гэты час знаходзіўся побач і ў нейкі момант яму стала дрэнна. Ад перажыванняў у мужчыны здарыўся інфаркт.
Нягледзячы на тое, што брыгада хуткай была побач і тут жа правяла рэанімацыйныя дзеянні, да поспеху яны таксама не прывялі. Мужчына памёр.