У Марыюпалі масава атруцілі акупантаў разам з афіцэрамі
11- 30.05.2024, 17:37
- 26,270

Украінскія партызаны раскрылі падрабязнасці.
У Марыюпалі зафіксаваны новы выпадак атручэння акупантаў. Сярод ліквідаваных - афіцэры.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху "Атэш".
“Агентам у Марыюпалі стала вядома, што ў так званым “Прыморскім раённым аддзяленні Марыупальскага ГУ МУС ДНР” смяротна атруціліся акупанты. Рашысты спрабуюць схаваць інфармацыю пра гэта”, - гаворыцца ў паведамленні.
Як тлумачаць партызаны, праз дэпрэсію на фоне вялікіх страт і пастаяннага страху "прылётаў", акупанты пачалі яшчэ больш старанна ўжываць алкагольныя напоі, пераважна мясцовай вытворчасці, якія ім перадаюць у якасці "гуманітарнай дапамогі".
“Дзякуючы іх любові да гарэлкі, нам удалося скараціць колькасць рашыстаў у горадзе на 4 чалавекі, у тым ліку некалькіх афіцэраў”, - дадалі ў “Атэш”.