На беларускай мяжы затрымалі 18-гадовую ўкраінку
13- 30.05.2024, 15:03
- 14,388
Дзяўчына вярталася з Польшчы ў Беларусь.
29 траўня на беларуска-польскай мяжы затрымалі 18-гадовую грамадзянку Украіны Кацярыну Гарсцючэнку, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Дзяўчына атрымала статус дадатковай абароны ў Беларусі і жыла ў нашай краіне апошнія два гады. Яе затрымалі, калі яна вярталася з Польшчы ў Беларусь, за фота ў тэлефоне чатырохгадовай даўніны.
Кацярына знаходзіцца ў берасцейскім ІЧУ. Ёй не даюць звязацца з роднымі, паведамляюць праваабаронцы.