Reuters: Францыя адправіць некалькі сотняў вайскоўцаў ва Украіну
1- 30.05.2024, 14:46
- 4,928

У якасці інструктараў.
Францыя неўзабаве можа адправіць вайсковых інструктараў ва Украіну, нягледзячы на асцярогу некаторых супольнікаў і крытыку з боку Расеі, піша агенцтва Reuters у чацвер, 30 траўня, спасылаючыся на крыніцы.
Са звестак Reuters, Францыя можа абвясціць пра сваю пастанову на наступным тыдні падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў краіну.
Ананімныя дыпламаты сцвярджаюць, што Парыж спадзяецца сфармаваць і ўзначаліць кааліцыю краін, якія прапануюць такую дапамогу Кіеву ў вайсковых намаганнях, нават нягледзячы на тое, што некаторыя з яго партнёраў асцерагаюцца прамога канфлікту з Расеяй.
Двое дыпламатаў адзначылі, што Францыя спачатку адправіць абмежаваную колькасць персаналу для ацэнкі магчымасці місіі, а потым накіруе некалькі сотняў інструктараў.
Адзначаецца, што навучанне будзе засяроджана на размінаванні, падтрыманні абсталявання ў працоўным стане і тэхнічным досведзе для вайсковых самалётаў.