25 лiпеня 2024, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лёзне мужчына даказаў на сяброўку, але яго адразу ж напаткала карма

7
У Лёзне мужчына даказаў на сяброўку, але яго адразу ж напаткала карма

Што адбылося?

Мужчына прыехаў з Менска ў Лёзна да сяброўкі, а яе не знайшлося дома. Засмучаны гэтым фактам сталічны госць затэлефанаваў у міліцыю і заклікаў зрабіць захады ў дачыненні да гаспадыні — яна ж пакінула дзяцей адных. Міліцыянты прыехалі на выклік, але забралі ў аддзяленне скаржніка. Як і за што яго пакаралі, zerkalo.io даведалася з банка судовых выракаў.

Гісторыя здарылася 15 лютага гэтага года. Мужчына прыехаў з Менска ў Лёзна ў госці да знаёмкі, а той не знайшлося дома.

"Пацвердзіў, што ў адплату, што яна пайшла з дому, затэлефанаваў у міліцыю, каб зрабілі захады, бо яна знаходзіцца на ўліку і пакінула дзяцей дома адных", — гаворыцца ў матэрыялах справы (мяркуючы з усяго, размова ідзе аб прафілактычным уліку, на які ставяць сем'і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У міліцыі адрэагавалі і прыехалі на месца выкліку. У пад'ездзе дома на вуліцы Школьнай яны ўбачылі п'янага мужчыну, які сядзеў з распачатай бутэлькай алкаголю — гэта і быў скаржнік. Яго забралі ў пастарунак, бо «меў неахайнае аблічча, чым абражаў чалавечую годнасць і грамадскую мараль». Агляд паказаў 2,1 праміле.

Як выявілася, мужчына другі раз на працягу года з'явіўся "ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення".

Суд прызначыў яму 10 дзён арышту.

Ці былі наступствы для ягонай сяброўкі, на якую яна нажаліўся ў міліцыю, невядома.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках