20 лiпеня 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа знішчэння двух расейскіх катараў з дапамогай дронаў Magura V5 у Крыме

6
З'явілася відэа знішчэння двух расейскіх катараў з дапамогай дронаў Magura V5 у Крыме

“Тунец па-крымску”.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны апублікавала відэа аперацыі па знішчэнні двух варожых катараў тыпу КС-701 "Тунец", якія акупанты выкарыстоўвалі для аховы Крымскага моста. Расейскія судны былі знішчаныя ўночы 30 траўня з дапамогай ударных марскіх дронаў Magura V5.

Кадры былі апублікаваныя ў афіцыйным Telegram-канале ГУР. “Тунец па-крымску” ад ГУВ – знішчаны два варожыя катэры”, – гаворыцца ў публікацыі.

У ведамстве дадалі, што аперацыю правяло спецпадраздзяленне ГУР Group 13 з дапамогай Magura V5. Яно чарговым разам дзейсна атакавала карабельна-катэрны склад РФ у акупаваным украінскім Крыме.

Акупанты, спрабуючы абясшкодзіць ударныя марскія дроны на падыходзе да бухты Вузкая, 32 разы паднімалі ў неба баявую авіяцыю, у тым ліку самалёты Су-27/30/35, МіГ-29, Бе-12, Ан-26 і гелікаптэры Ка-27/ 29 і Мі-8

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках