УСУ масава атакавалі пазіцыі акупантаў на Херсонскім кірунку
1- 30.05.2024, 9:58
- 4,568

Відэафакт.
Украінскія абаронцы нанеслі серыю зруйнавальных удараў па пазіцыях акупантаў на Херсонскім кірунку. Вынікі працы яны апублікавалі ў Сеціве.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Сіл спецыяльных аперацый у Telegram.
Адзначаецца, што на відэа паказаная праца аператараў 73 марскога цэнтра ССА.
Так, украінскія абаронцы нядаўна знайшлі месца дыслакацыі супраціўніка ў цывільным доме, дзе размясціўся вораг, абсталяваўшы там склад боекамплекта.
"Па варожых мэтах нашы аператары нанеслі ўдары FPV-дронамі і дрон з сістэмай скіду", – гаворыцца ў паведамленні.