20 лiпеня 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ГУВ знішчылі два расейскія катары «Тунец» у Крыме

10
Дроны ГУВ знішчылі два расейскія катары «Тунец» у Крыме

Акупанты выкарыстоўвалі іх для аховы Керчанскага моста.

Уночы 30 траўня ў выніку спецаперацыі Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны былі пашкоджаныя два расейскія катары, як мяркуецца - тыпу КС-701 «Тунец» - у часова акупаваным Крыме.

Аб гэтым заявіў суразмоўца «Украінскай праўды» ў ГУВ МАУ

Са звестак крыніцы УП, украінскія марскія дроны «Магура V5» атакавалі катары захопнікаў у раёне пасёлка Чарнаморскае Еўпаторыйскага раёна.

«Для супрацьдзеяння вораг актыўна выкарыстоўваў авіяцыю, стралковую зброю і артылерыю, зрэшты - безвынікова», - гаворыцца ў паведамленні.

Такія катары акупанты выкарыстоўвалі для аховы Керчанскага моста. Пра гэта OBOZ.UA паведамілі ўласныя крыніцы ва ўкраінскай выведцы.

Нагадаем, у часова акупаванай Керчы на тэрыторыі Крыма ўночы на 30 траўня прагучалі выбухі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках