Усход Масквы гарыць: моцны пажар тушаць з дапамогай авіяцыі
12- 30.05.2024, 7:34
- 34,364

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра выбухі.
У Маскве (Расейская Федэрацыя) сёння, 30 траўня, адбыўся магутны пажар на складзе плошчай дзве тысячы квадратных метраў. Для гашэння полымя задзейнічаны гелікаптэр.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал МНС Расеі і расейскія СМІ.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на ўсходзе сталіцы краіны-агрэсаркі ў Новагірэеўскім раёне.
Праз моцны пажар была перацятая Мартэнаўская вуліца, дзе размешчаны гэты будынак. СМІ паведамляюць, што загарэўся склад былога машынабудаўнічага завода "Торас". У маштабным пажары сцены будынка часткова абрынуліся, адтуль даносіліся невялікія выбухі, а да тушэння прыцягнулі авіяцыю.



Расейскія МНС кажуць, што тушэнне пажару на складзе ў Маскве ўскладненае "высокай пажарнай нагрузкай будынка".
Адзначаецца, што ўнутры знаходзяцца ёмістасці з лёгкай на загаранне вадкасцю.
Таксама ў расейскім міністэрстве расказалі, што агонь спрабуюць патушыць 120 пажарных, задзейнічаны 40 адзінак тэхнікі і гелікаптэр Ка-32.
Як піша расейская прэса, пажару на складзе на ўсходзе Маскве далі 3-ці ранг складанасці. Мясцовыя жыхары расказалі, што былі чуваць нейкія выбухі падчас вогненнага надзвычайнага здарэння.

