27 лiпеня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон заявіў пра план размяшчэння французскіх вайскоўцаў ва Украіне

2
Макрон заявіў пра план размяшчэння французскіх вайскоўцаў ва Украіне

Гэта можа адбыцца падчас візіту Зяленскага ў Нармандыю.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон мае намер прадставіць план магчымага размяшчэння французскіх вайсковых інструктараў ва Украіне. Гэта можа адбыцца ўжо на наступным тыдні, заявіў ён падчас візіту ў Нямеччыну, паведамляе агенцтва DPA.

З яго слоў, такі план можа быць прадстаўлены падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Нармандыю з нагоды высадкі хаўруснікаў у Другой сусветнай вайне.

«Мы будзем гаварыць вельмі дакладна ў той час, каб абвясціць, што мы збіраемся рабіць», - падкрэсліў Макрон і ўзгадаў аб «нескаардынаванай і няўдалай камунікацыі» ў гэтым пытанні раней.

Такім чынам ён анансаваў візіт прэзідэнта Украіны ў Францыю.

«У мяне будзе магчымасць, калі прэзідэнт Зяленскі на наступным тыдні прыедзе ў Францыю з нагоды «Дня Д», прыняць яго і тады вельмі дакладна пагаварыць, каб абвясціць, што мы збіраемся рабіць», - запэўніў прэзідэнт Францыі на прэс-канферэнцыі з канцлерам ФРГ Олафам Шольцом, паведамляе TF1.

З яго слоў, усе магчымыя варыянты па падтрымцы Украіны будуць абмяркоўвацца падчас візіту Зяленскага ў краіну. Калі ў яго спыталі аб нібы хуткай адпраўцы вайсковых інструктараў ва Украіну, Макрон адказаў, што не «каментуе чуткі» і асудзіў «нескаардынаваныя і няўдалыя камунікацыі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках