13 чэрвеня 2024, Чацвер, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-палкоўнік ФСБ: Пуцін панічна баіцца свайго асяроддзя

2
Экс-палкоўнік ФСБ: Пуцін панічна баіцца свайго асяроддзя
ГЕНАДЗЬ ГУДКОЎ

У кіраўніка Крамля наступіла новая хваля паранойі.

У расейскага дыктатара Пуціна наступіла новая хваля панічнага страху ўласнага асяроддзя, якое ў кожны зручны момант захоча пазбавіцца ад яго. Пра гэта ў жывым эфіры тэлеканала FREEДOM распавёў расейскі апазіцыйны палітык, экс-палкоўнік ФСБ Генадзь Гудкоў.

«Больш за ўсё Пуцін баіцца ўласнага асяроддзя, найперш тых, хто здольны пазбавіцца ад яго сілавымі метадамі. Цяпер Пуцін нават баіцца знаходзіцца ў Маскве. Часцей за ўсё ён бавіць час у сваёй рэзідэнцыі - за надзейнай аховай, высокімі платамі, сістэмамі СПА, у падземным бункеры. Сёння гаспадар Крамля як ніколі клапоціцца пра сваю бяспеку. Ён проста на ёй памяшаны. Увесь час мяняе, падвойвае, патройвае сваю ахову», - распавёў палітык.

Ён адзначыў, што больш чым НАТА, больш за ўдарныя дроны і ўзброеныя сілы Украіны Пуцін баіцца самых блізкіх да Крамля людзей, асяроддзя тых, хто носіць форму.

«Гэта тыя людзі, якія знаходзяцца ў найбліжэйшым яго атачэнні, хто падобны да яго. І гэта для яго галоўная пагроза. Таму што Пуцін выдатна разумее, што ў адзін цудоўны дзень ягонае асяроддзе наважыцца ад яго пазбавіцца. І, увогуле, ён мае рацыю. Я так мяркую, такія думкі ўзнікаюць у многіх, у тым ліку і тых, хто, магчыма, сёння носіць яму абеды і вячэры, ахоўвае яго і г.д», — удакладніў апазіцыянер.

З ягоных слоў, для таго, каб узяць пад кантроль сілавы блок, Пуцін пачаў вялікую чыстку сваіх генералаў.

«Першая прычына гэтых чыстак - каб генералы не думалі, што яны найважнейшыя, а адчулі сябе простымі смяротнымі. А заадно пачысціць тых, хто незадаволены Пуціным. Другая прычына - Пуцін занепакоены масавым крадзяжом у войску і ў абаронным комплексе агулам. Таму і быў прызначаны Андрэй Белавусаў (новы міністр абароны РФ, - рэд.) і распачатыя антыкарупцыйныя справы. Хаця насамрэч выкараніць карупцыю ў абаронным комплексе РФ немагчыма апрыёры. Яна - неад'емны складнік пуцінскага рэжыму. Проста будзе ўсталяваная некаторая мяжа - груба кажучы, 25% можна раскрадаць, а 75% нельга. Трэцяя прычына чыстак - стварыць прэцэдэнт, што генералаў час ад часу можна рэпрэсаваць, і такім чынам, каб яны баяліся», - канстатаваў Генадзь Гудкоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках