27 лiпеня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Менска скардзяцца на агрэсіўных варон

9
Жыхары Менска скардзяцца на агрэсіўных варон
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Птушкі атакуюць мінакоў.

Жыхары Менска абмяркоўваюць у дамавых чатах выпадкі нападу варон на людзей у дварах — птушкі атакуюць мінакоў і дзюбаюць іх. Чаму птушак стала больш і ў чым прычына агрэсіўных паводзін, патлумачылі арнітолагі, паведамляюць «Минск-Новости».

Са слоў навукоўцаў, вароны валодаюць развітым інтэлектам і без прычыны не будуць набліжацца да людзей.

«Праблема ў тым, што гэтыя птушкі не баяцца людзей, бо тыя стварылі ўмовы сталага падкорму, выкідваючы харчовыя адкіды. Вароны з часам адаптаваліся да таго, што чалавек для іх не вельмі вялікая пагроза, таму яны ўспрымаюць яго практычна як роўнага і могуць атакаваць, - распавёў навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі пры НАН Беларусі Іван Багдановіч.

Ён дадаў, што гэта дзікія стварэнні, яны больш старажытныя, чым чалавек, і гэта іх тэрыторыя.

«Мы прыйшлі на іх тэрыторыю, мы ствараем умовы для канфліктных сітуацый: не закрываем смеццевыя бакі, выкідваем лішкі ежы, якія прыцягваюць птушак, а яны, у сваю чаргу, рэагуюць на пагрозы з боку чалавека», - удакладніў Багдановіч.

Гэты перыяд доўжыцца звычайна блізу тыдня, і тым часам лепш за ўсё абыходзіць гнездавы ўчастак бокам: так будзе спакайней і людзям, і птушкам. Калі ўсё ж ніяк нельга абысці ўчастак, то ісці варта толькі па дарожцы, не заходзячы на траву.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках