Ці нападзе Кітай на Тайвань у чэрвені?
9- 27.05.2024, 12:53
- 9,844
Пекін вельмі спяшаецца.
Па СМІ нясуцца навіны, што Кітай можа напасці на Тайвань у чэрвені.
Ці рэальна гэта? Так, але дакладна не цяпер.
Перш Кітаю трэба, каб Расея замарозіла вайну ва Украіне. Гэта дазволіць ёй назапасіць вайсковыя-тэхнічныя рэсурсы.
Акрамя таго, ім трэба ўмацаваць свой флот і войска. Менавіта таму яны спрабуюць павялічыць флот авіяносцаў.
Без гэтага ў іх няма ніякіх шанцаў.
Але Кітай вельмі спяшаецца. Чаму? Па-першае, у іх працягваецца рэцэсія ў эканоміцы.
Па-другое, таму што Японія днямі абвясціла мабілізацыю эканомікі і павелічэнне войска.
Яшчэ пару гадоў - і для нападу на Тайвань будзе позна.
Вось таму яны і публічна робяць рэзкія заявы, якія ў найбліжэйшы год наўрад ці ператворацца ў рэальныя баявыя дзеянні супраць Тайваня.
Віктар Таран, «Фейсбук»