23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Украіна павінна атрымаць поўную свабоду ў выкарыстанні заходняй зброі

2
Кіраўнік МЗС Літвы: Украіна павінна атрымаць поўную свабоду ў выкарыстанні заходняй зброі

З Пуціным немагчыма весці дыялог.

Украіна павінна атрымаць поўную свабоду ў выкарыстанні заходняй зброі для адбіцця расейскай агрэсіі, бо з Масквой немагчыма весці дыялог з дапамогай дээскалацыйных заяў.

Аб гэтым сёння, 27 траўня, перад сустрэчай міністраў замежных спраў краін-чальцоў Еўрапейскага Звязу заявіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс.

- У нас звыклае пытанне. І мы абмяркоўваем гэта ўжо 2,5 гады. Ці можам мы пазбавіцца ад страху спыніць Расею і падтрымаць Украіну так, як неабходна? Таму што я думаю, што цяпер самая вялікая праблема ў амаль усіх пытаннях, якія мы разглядаем, - гэта наш страх, што мы баімся таго, што можа падумаць Расея, як Расея можа адрэагаваць, як Расея можа дзейнічаць, - сказаў ён.

На думку Ландсбэргіса, на гэты момант гэты страх выглядае для РФ як запрашэнне не толькі дзейнічаць больш жорстка ва Украіне, наносячы ўдары па такіх цывільных аб'ектах, як гіпермаркеты, забіваючы нявінных людзей, але і як запрашэнне дзейнічаць у краінах Еўрапейскага Звязу.

- Мы гаворым аб гібрыднай актыўнасці ў Балтыйскім рэгіёне, у Польшчы, у іншых краінах. Але гэта выходзіць за межы гэтага. І мы ведаем, што ў Расіі ёсць намеры дзейнічаць кінетычна, гэта значыць арганізоўваць дыверсіі, арганізоўваць нават тое, што можна назваць тэрарыстычнымі актамі ўнутры краін NАТО.

І яны дзейнічаюць так толькі таму, што адчуваюць, што іх запрашаюць, таму што яны могуць разлічыць, што мы не збіраемся рэагаваць якім-небудзь значным чынам. І спосаб рэагаваць на расейскую агрэсію ва Украіне, а таксама ў нашых краінах - гэта падтрымка Украіны. Гэта дазволіць Украіне выкарыстоўваць тую зброю, якая ў яе ўжо ёсць, так, як ёй трэба яе выкарыстоўваць, - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках