Армянскі палітолаг: Лукашэнка - блазан
7- 27.05.2024, 11:53
- 13,976
Беларускі дыктатар прабрахаўся.
Палітычны аглядальнік Эрык Акапян пракаментаваў візіт Лукашэнкі ў Азербайджан і заяву беларускага дыктатара аб тым, што ён абмяркоўваў з Баку магчымую вайсковую аперацыю ў Нагорным Карабаху:
- Улічваючы ўсе заявы і тое, як ён сябе паводзіць, Лукашэнка - блазан, але ў гэтым выпадку - карысны.
Лукашэнка публічна раскрыў тое, пра што яму не варта было казаць. Беларускі дыктатар - найбліжэйшы да Пуціна міжнародны палітык.
Беларусь была супольніцай Арменіі з АДКБ, а зараз Лукашэнка публічна заявіў, што абмяркоўваў магчымую агрэсію супраць Арменіі ў 2020 годзе. Гэта пацвярджае тое, што мы мелі на ўвазе. Агрэсія была ўхваленая Масквой.