«Моцныя гаспадарнікі» – дзіўныя істоты»
9- 25.05.2024, 20:28
- 11,828

Як улады стымулююць выезд моладзі з краіны.
Лукашысты ганарацца такім саўковым рудыментам, як студатрады, піша чытач сайта Charter97.org:
- Моладзь, якая павінна засяродзіцца на атрыманні адукацыі, займаецца некваліфікаванай працай. Так рэжым Лукашэнкі спрабуе змагацца з недахопам працоўнай сілы.
Моцныягаспадарнікі – дзіўныя істоты. Гэтыя ж будаўнічыя атрады яны спакойна адпраўляюць у Расею папрацаваць на БАМе, КАМАЗЕ, у бальніцах, дзіцячых лагерах і г.д. Спрабуюць зарабіць на іх, але ў выніку арганізоўваюць адток працоўнай сілы.
Беларускія студатрады працуюць у нябедных рэгіёнах РФ, і рашысты з радасцю схіляюць беларускую моладзь да пераезду. Улічваючы жабрацкія заробкі ў лукашэнкаўскім «раі», тыя з радасцю пагаджаюцца.