Нацыянальная каманда Чэхіі выйшла ў фінал ЧС у хакеі
2- 25.05.2024, 18:05
- 5,922
Чэшскія хакеісты разбілі шведаў.
Нацыянальная каманда Чэхіі выйшла ў фінал дамашняга чэмпіянату свету ў хакеі, абгуляўшы каманду Швецыі (7:3).
У першым перыядзе шведы двойчы выходзілі наперад дзякуючы галам Маркуса Юхансана і Маркуса Петэрсана, але чэхі абодва разы адыгрываліся намаганнямі Дамініка Кубаліка і Давіда Кампфа.
У другім перыядзе каманда Чэхіі закінула тры шайбы на працягу трох хвілін – аўтарамі галоў сталі Ондржэй Кашэ, Марцін Нечас і Кубалік, які аформіў дубль.
Затым у шведаў забіў Ёэль Эрыксан Эк, на што гаспадары турніру адказалі дублем Лукаша Седлака. Яшчэ адна шайба Седлака ў пустую браму была не залічаная пасля відэапрагляду.