24 лiпеня 2024, Серада, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр экс-кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Ганс-Георг Вік

Памёр экс-кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Ганс-Георг Вік

Яму было 96 год.

На 97-м годзе жыцця памёр былы нямецкі дыпламат, экс-кіраўнік місіі АБСЕ ў Менску Ганс-Георг Вік, піша «Наша ніва». Паводле інфармацыі рэсурсу, гэта адбылося 15 траўня.

З 1954 да 1993 года ён працаваў у Міністэрстве замежных справаў, дзе займаў пасады амбасадара ў Іране, СССР і Індыі. Быў пастаянным прадстаўніком ФРГ у NATO. У Міністэрстве абароны займаў пасаду начальніка штабу ў планаванні палітыкі.

У 1985–1990 гадах Вік узначальваў Федэральную разведвальную службу Нямеччыны, у 1993–1995 гадах быў дарадцам прэзідэнта Грузіі Эдуарда Шэварнадзэ, з 1998 да 2001 года – кіраўніком Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Менску. З'яўляўся старшынём абʼяднання «Правы чалавека ў Беларусі».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках