У Хоцімску дзве дзяўчыны завіслі на коле агляду
6- 25.05.2024, 15:50
- 5,074
Загарэўся электрарухавік атракцыёну.
У парку атракцыёнаў у Хоцімску 25 траўня загарэўся рухавік кола агляду. У гэты час на каруселі знаходзіліся дзве дзяўчыны, ім спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
«Сёння ў 11.33 працаўнік парку атракцыёнаў паведаміў ратавальнікам пра загаранне электрарухавіка кола агляду ў парку культуры і адпачынку. У гэты момант у люльцы атракцыёну на вышыні блізу 18 метраў знаходзіліся дзве дзяўчыны», – расказалі ў МНС.
На месца прыбылі ратавальнікі. Яны выкарыстоўвалі аўтамабільны каленчаты пад'ёмнік, каб зняць наведніцаў парку з вышыні. Дапамога лекараў дзяўчатам не спатрэбілася.