Крамы польскага абутку спыняюць працу ў Беларусі
10- 25.05.2024, 14:26
- 13,694

Названая прычына.
Крамы польскага абутку Wojas паведамілі пра распродаж калекцый і спыненне працы, піша smartpress.by.
«Мы зачыняемся. Сказалі ўчора, тэрміны пакуль не агучылі», – пацвердзілі журналістам прадаўцы.
Прычынай, паводле разасланага кампаніяй паведамлення, стала пастанова ўраду Беларусі пашырыць спіс тавараў, якія нельга ўвозіць з Польшчы, а таксама з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі і прадаваць у Беларусі.
Сярод іх піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду скуры, валасоў, для галення, для гігіены рота і зубоў, дэзадаранты, сумесі для ваннаў, мыла, мыйныя сродкі для кухні і ваннай, дываны, тэкстыльнае адзенне, галаўныя ўборы, пасцельныя рэчы, посуд і некаторая іншая прадукцыя. Сярод іншага Менск забараніў увозіць з гэтых краінаў абутак – як гумавы, так і скураны.
У спіс «несяброўскіх краінаў» уваходзяць: ЕЗ, ЗША, Канада, Нарвегія, Албанія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Вялікая Брытанія, Чарнагорыя, Швэйцарыя.