ЗША запатрабавалі ад Расеі тлумачэнняў праз планы «пасунуць» межы ў Балтыйскім моры
12- 25.05.2024, 22:31
- 15,994

Падрабязнасці агучыў спікер Дзярждэпа Мэцью Мілер.
ЗША патрабуюць, каб Расея дала тлумачэнні адносна так званай «змены» межаў з Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры.
Пра гэта паведаміў спікер Дзяржаўнага дэпартамента Мэцью Мілер у Twitter (X).
Ён заявіў, што ЗША салідарныя з партнёрамі з NАТО і ЕЗ у дзеяннях Расеі і яе правакацыях на мяжы з Балтыяй.
Дзярждэп ЗША патрабуе ад Масквы тлумачэнняў наконт яе «загаду».
«Цяпер Расея сее блытаніну на межах NАТО/ЕЗ. Мы салідарныя з нашымі супольнікамі ў краінах Балтыі і Балтыйскага мора перад апошнімі правакацыямі і заклікаем Расею растлумачыць свае дзеянні», - адзначыў Мілер.
Ён таксама дадаў, што Злучаныя Штаты пільна сочаць за сітуацыяй з супольнікамі.
Нагадаем, 21 траўня на сайце ўрада Расеі з'явіўся «загад» пра нібыта аднабаковую змену мяжы з Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры. Змяненні было прапанаванае Міністэрствам абароны РФ. Але пасля агучвання дакумент знік з сайта.