24 лiпеня 2024, Серада, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку пстрыкнулі па носе

4
Лукашэнку пстрыкнулі па носе

Дыктатару нагадалі аб лёсе Януковіча.

Недакурак паляцеў. І, здаецца, сенсацый не адбылося. Дык навошта прылятаў?

Першая і самая галоўная мэта - паказаць, хто ў Беларусі гаспадар. І гэта не сіняпалы "брат". Яго можна ў кожны момант прыбраць. Прарасейскае лобі, якое атрымала напярэдадні ўзмацненне ў выглядзе новага начальніка Генштаба Муравейкі, уздыхнула з палёгкай. Калі што, іх прыкрыюць.

Далей факультатыўна. Пагразіць ядзернай зброяй Еўропе. І зноў жа паказаць, што сапраўдны гаспадар чырвонай кнопкі ў Крамлі, а не ў Драздах. Сіняпаламу пстрыкнулі па носе, а на Захад адправілі сігнал, што сепаратныя перамовы не маюць сэнсу з-за расейскага кантролю над ядзернай зброяй.

Абмяркоўвалі яшчэ адну АЭС. Сіняпалы мяркуе будаўніцтва прыкметай таго, што яго пакуль прыбіраць не будуць, а таксама не будуць патрабаваць вярнуць пазыкі. У рэальнасці ж пазыка вырасце яшчэ больш, роўна як і залежнасць ад старэйшага брата.

Для ўзмацнення эфекту прыцягнулі ў Беларусь яшчэ і самалёт Віктара Януковіча. Аднак сам ён ужо другі раз не спатрэбіўся. Гэта, дарэчы, у даляглядзе лёс і самога сіняпалага – быць проста шасцёркай, якая танчыць на жаданне гаспадара. Дэградацыя да становішча вадалаза.

Візіт у Менск быў патрэбны, каб паказаць менскай чэлядзі, што гэта не "сіняпалы ездзіць разглядаць пытанні ў Крэмлі", а "Крэмль разглядае". Паўзучае распаўсюджванне расейскага свету ў сферы кіравання мафіёзным кланам будзе набіраць абароты.

Тэлеграм-канал "Нік і Майк"

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках