Страты РФ ва Украіне перавысілі паўмільёна чалавек
17- 25.05.2024, 9:03
- 8,330
Перасечаная новая "юбілейная" адзнака.
Сілы абароны Украіны ўчора знішчылі 1140 расейскіх акупантаў, і агульныя варожыя страты перасеклі "юбілейную" адзнаку на 500 тысяч. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ на сваёй старонцы ў Facebook.
“Агульныя баявыя страты супраціўніка з 24.02.22 да 25.05.24 прыблізна склалі амаль 500 080 чалавек”, - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ўчора знішчана:
15 танкаў
11 ББМ
27 артылерыйскіх сістэм
2 РСЗА
1 сродак СПА
39 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў
3 адзінкі спецыяльнай тэхнікі.
Таксама паведамляецца аб знішчэнні 4 БПЛА супраціўніка. У той жа час у Генштабе паведамілі, што ў сувязі з пастаянным паступленнем удакладненых разведвальных звестак, узнікла неабходнасць карэкціроўкі некаторых пазіцый агульных страт супраціўніка - БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню.
"Таму агульная лічба скарэктаваная, а страты за дзень падаюцца ў звычайным рэжыме", - адзначаюць у Генштабе.
Паводле звестак з сайта, агульная колькасць знішчаных БПЛА складае 10 414, таму калі параўноўваць са звесткамі за учора (10 401), то колькасць знішчаных БПЛА супраціўніка складзе 13.