13 лiпеня 2024, Субота, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі чатырохпакаёвую кватэру з незвычайнай планіроўкай і інтэр'ерам

8
У Менску знайшлі чатырохпакаёвую кватэру з незвычайнай планіроўкай і інтэр'ерам

Кухня для Ван Гога?

Здаецца, уладальнікі гэтай кватэры вельмі любяць Ван Гога. А як інакш растлумачыць, што іх кухня аформленая ў часта выкарыстаных мастаком колерах – жоўтым, цёмна-сінім? Яшчэ і сланечнікі на сцяне – намёк, няйначай! Аднак смелая кухня – гэта не адзінае, чым адметнае гэтае жыллё, піша «Анлайнер».

Напрыклад, тут не самая звычайная планіроўка, у якой спалучаецца адразу некалькі геаметрычных фігураў – квадрат, прастакутнік і трыкутнік. У іх атрымалася ўпісаць чатыры пакоі, кухню, раздзельны санвузел. Усё разам займае 86,5 кв. м.

Кожнае памяшканне мае свой пэўны стыль. Кухня атрымалася эксперыментальна-яркай, гасцёўня – класічнай (з разьблёнай мэбляй і падсвечнікамі з пазалоты). Спальня і гасцявы пакой захавалі сляды ўзорнага еўрарамонту, а дзіцячы каляровай гамай крышачку аддае Правансам. Увогуле, тут пануе свая атмасфера.

Знаходзіцца чацвёрка ў панэльным доме 1986 года на вуліцы Арлоўскай. Цяпер яна прадаецца: уладальнікі хочуць за яе $103 000 паводле курсу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках