У Менску затрымалі дваіх грамадзянаў Таджыкістана
- 24.05.2024, 20:24
- 8,506

Паводле падазрэння ў тэрарызме.
Двух грамадзянаў Таджыкістана затрымалі ў Менску паводле падазрэння ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі сваёй краіны, паведаміла «РІА Навіны» афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Наталля Сахарчук.
«Супрацоўнікамі галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС пры сілавой падтрымцы САХРу ў Менску затрыманыя два грамадзяніны рэспублікі Таджыкістан, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы ўчынення тэрактаў на тэрыторыі Таджыкістана», – удакладніла Сахарчук.
Прадстаўніца МУС Беларусі заявіла, што «цяпер яны перададзеныя супрацоўнікам УБАЗ МУС Таджыкістана».
У пачатку траўня ў Беларусі затрымалі чатырох студэнтаў, якія нібыта рыхтавалі тэракты на ўказанне ўкраінскіх спецслужбаў, паведаміў міністр замежных справаў Сяргей Алейнік.