25 лiпеня 2024, Чацвер, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знікаюць дубы

19
У Беларусі знікаюць дубы

Чаму так адбываецца?

У Беларусі хочуць палепшыць стан «дубовай фармацыі ў лясным фондзе», г.зн. пасадзіць больш дубоў і захаваць ужо існыя дубровы, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.

На думку спецыялістаў, ёсць некалькі прычынаў, чаму колькасць дубоў у Беларусі скарачаецца.

«Перш за ўсё, гэта змена клімату. Другая прычына – ва ўліку насаджэнняў, інтэнсіўнасці правядзення высечак для догляду», – адзначыў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун.

А часам бывае так: спецыялісты хочуць стварыць дуброву, а ў выніку атрымліваецца хваёвы бор.

«Праблема ў колькасці дуба – яна павінна быць не меншая за 70%, а лепш за ўсё 100%», – адзначыў намеснік дырэктара Інстытута лесу Уладзімір Усеня.

Ён таксама сказаў, што, напрыклад, сёлета некаторыя лясгасы саджалі дубы толькі на 50 адсоткаў ад агульнай плошчы надзелаў. Гэтага, паводле ягонага меркавання, сёння недастаткова.

Усеня адзначыў, што лепш не выкарыстоўваць дуб пры змешванні з іншымі пародамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках