13 лiпеня 2024, Субота, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як цяпер выглядае Ярмошына

40
Як цяпер выглядае Ярмошына

Фотафакт.

Лідзія Ярмошына, якая пайшла ў 2021 годзе з пасады кіраўніцы Цэнтрвыбаркама і знаходзілася на чале ЦВК з 1996 года, засвяцілася ў сюжэце тэлеканала СТВ.

Ярмошына, названая ў народзе Баршчаваркай, у эфіры тэлеканала расказала пра бронетранспарцёры ля будынка гэтага дзяржоргана ў 1990-х і параўнала падзеі тых гадоў з тым, што адбылося ў 2020-м.

Ярмошына (Гаркавенка) нарадзілася ў 1953 годзе, скончыла юрфак у Калінінградзе. У 1980-х гадах працавала юрысконсультам, памочніцай пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда, кіраўніцай юрслужбы Бабруйскага гарвыканкама. Пасля распаду СССР уваходзіла ў склад беларускага ЦВК.

У 1996 годзе Ярмошына была ў парушэнне Канстытуцыі РБ прызначаная распараджэннем Лукашэнкі на пасаду кіраўніка Цэнтрвыбаркама - замест ранейшага кіраўніка камісіі Віктара Ганчара.

Парушэнне палягала ў адсутнасці ўзгаднення кандыдатуры старшыні ЦВК з Саветам Рэспублікі (арт.84, п.9). Ганчар актыўна крытыкаваў вынікі «рэферэндуму» 1996 года.

У 1999 годзе Ганчар знік без вестак у Менску разам з бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім. Паводле звестак Deutsche Welle, Юрый Гараўскі, які назваўся экс-супрацоўнікам САХР унутраных войскаў, заявіў, што яго падраздзяленне выкрала і забіла Ганчара і яго сябра. Гэтую ж версію ў 2004 годзе выкладаў спецдакладчык ПАРЕ Хрыстас Пургурыдэс, які абвінаваціў у выкраданнях і забойствах беларускае кіраўніцтва.

Лідзія Ярмошына чатыры разы пераназначалася на пасаду кіраўніка Цэнтрвыбаркама - у 2001, 2006, 2011 і 2016 гадах. За ёй Лукашэнка кожны раз «перамагаў» на прэзідэнцкіх «выбарах».

Ярмошыну неаднаразова ўносілі ў санкцыйныя спісы ЗША і Еўразвяз - за фальсіфікацыі, прыгнечанне грамадзянскай супольнасці і журналістаў. Яна таксама была абвешчаная персонай нон-грата ў краінах Балтыі — як асоба, якая мае дачыненне да разгону мірных пратэстаў у жніўні 2020 года.

Пра асабістае жыццё Ярмошынай вядома няшмат. Яна двойчы была замужам, двойчы разводзілася. У 2017 годзе ва ўзросце 40 гадоў памёр яе сын Аляксей, афіцыйна прычыны яго смерці не выдаваліся. За тыдзень да смерці сына ў ДТЗ загінуў яе пляменнік, хакеіст Вадзім Капусцін. У Маскве ў Ярмошынай жыве сястра.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках