20 лiпеня 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Краснадарам дроны атакавалі сакрэтны цэнтр УС РФ

13
Пад Краснадарам дроны атакавалі сакрэтны цэнтр УС РФ

Выведзены са строю важны вайсковы аб'ект акупантаў.

Раніцай у чацвер, 23 траўня, ударныя дроны атакавалі Краснадарскі край РФ. Пад удар трапіла вайсковая частка УС Расеі ў пасёлку Глыбокім.

Аб нападзе адным з першых распавёў расейскі Telegram-канал ASTRA, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы. Неўзабаве былі апублікаваныя кадры наступстваў удараў. Дроны пашкодзілі 818-ы асобны радыётэхнічны цэнтр расейскага войска ў пасёлку Глыбокім, піша dialog.ua.

Крыніцы сцвярджаюць, што ў выніку атакі на месцы ўзнік пажар. Мяркуючы па кадрах наступстваў, БПЛА прарабілі некалькі вялікіх дзірак у вайсковым аб'екце УС РФ. Яго баяздольнасць на гэты момант, магчыма, падарваная.

Аб колькасці пацярпелых вайскоўцаў РФ звестак на гэты момант няма. Мінабароны Расеі аб здарэнні маўчыць.

Адзначым, што цэнтр спецыялізаваўся на правядзенні радыётэхнічных аперацый і забеспячэнні сувязі УС РФ. Ён быў задзейнічаны ў выведвальных аперацыях, а таксама адказваў за сувязь паміж рознымі часткамі расейскага войска. Дэталёвай інфармацыі аб аб'екце расейцы не падаюць з меркаванняў сакрэтнасці. Ясна толькі тое, што ён быў важным звяном акупацыйнага расейскага войска. Варта таксама дадаць, што цэнтр знаходзіцца прыкладна ў 450 км ад тэрыторый Украіны, падкантрольных УСУ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках