20 лiпеня 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: РФ кінула на Ваўчанск афрыканскі корпус

3
Брытанская выведка: РФ кінула на Ваўчанск афрыканскі корпус
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ён складаецца з былых «вагнераўцаў».

Расея задзейнічала падраздзяленні афрыканскага корпуса разам з рэгулярнымі расейскімі сіламі і падраздзяленнямі «Шторм-Z» падчас наступу на Ваўчанск на поўначы Харкаўскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

Як адзначаецца ў справаздачы, афрыканскі корпус мінабароны Расеі, створаны ў снежні 2023 года, складаецца з больш за 2000 рэгулярных салдат і афіцэраў, а таксама дасведчаных наймітаў, многія з якіх раней служылі ў ПВК «Вагнер».

Паводле звестак брытанскай выведкі, атрады афрыканскага корпуса, хутчэй за ўсё, раней былі размешчаныя ў Сірыі, Лібіі, Буркіна-Фасо і Нігеры.

«Расейскае міністэрства абароны амаль напэўна перакінула падраздзяленні афрыканскага корпуса да ўкраінскай мяжы ў красавіку 2024 года ў рамках падрыхтоўкі да гэтага наступу. Вельмі магчыма, што Расея ўзмацняе сваю вайну супраць Украіны за кошт рэсурсаў, якія раней накіроўваліся ў Афрыку», - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках