25 лiпеня 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус ехаў у Варшаву і захацеў адпачыць у лесе

19
Беларус ехаў у Варшаву і захацеў адпачыць у лесе

Яго арыштавалі паводле пяці абвінавачанняў.

У лесе недалёка ад польскага Бельска-Падляскага паліцыянты затрымалі 27-гадовага беларуса. Пра яго паведаміла мясцовая жыхарка - яе спалохала, што мужчына развёў у лесе агонь, праз што можа пачацца лясны пажар. Прыехаўшы на месца, паліцыянты знайшлі адразу пяць нагодаў выставіць беларусу абвінавачанні. Аб незвычайным выпадку распавялі ў паліцыі Бельска-Падляскага, піша MOST.

Да таго моманту, як паліцыя даехала да лесу, беларус ужо паспеў патушыць агонь, але не прыбраў наступствы "пікніка" - вакол валяліся пластыкавыя бутэлькі. Убачыўшы паліцыянтаў, мужчына паспрабаваў уцячы - сеў у свой аўтамабіль і меў намер з'ехаць. Патрабаванне паліцыянтаў спыніцца ён праігнараваў.

Мужчыну ўсё ж удалося затрымаць. Паліцыя спрабавала ўстанавіць яго асобу, але пры ім не выявілася ні пашпарта, ні нават пасведчання кіроўцы. Ён растлумачыў, што ехаў у Варшаву, але па дарозе спыніўся, каб адпачыць і паесці.

У выніку беларусу выставілі абвінавачанні ў развядзенні вогнішча ў неналежным месцы, забруджванні лесу, непадпарадкаванні паліцыі, кіраванні аўтамабілем без пасведчання кіроўцы і адсутнасці пашпарта.

Суд прызначыў яму 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках