21 лiпеня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы прыдумалі новы спосаб падману беларусаў

5
Ашуканцы прыдумалі новы спосаб падману беларусаў

Блакуюць тэлефоны і патрабуюць грошай.

Мабільнікі беларусаў блакуюць ашуканцы, а за разблакаванне патрабуюць грошы. Так жыхарка Менска знайшла ў мэсэнджэры аб'яву аб дадатковым заробку. Сутнасць працы палягала ў тым, каб сцягваць вызначаныя мабільныя дадаткі, тэставаць іх, пісаць водгукі і атрымліваць за гэта грошы. Дзяўчына выканала ўсе інструкцыі. Пасля чаго яе папрасілі ўвайсці са свайго тэлефона ў іншы ўліковы запіс і паўтарыць названыя дзеянні.

Мянчанка ўвяла на сваім гаджэце прадстаўлены логін і пароль, пасля чаго адбылося блакаванне прылады. Куратар, якому дзяўчына паведаміла пра тое, што адбылося, запатрабаваў перавесці яму грошы за разблакаванне. Пацярпелая адмовілася і звярнулася ў міліцыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках