Жыхары Алушты прыйшлі ў захапленне ад удараў УСУ па вайсковых аб'ектах акупантаў
- 24.05.2024, 12:52
- 12,220
Відэафакт.
Прылёты па вайсковых аб'ектах расейскіх захопнікаў у часова акупаванай Алушце вечарам 24 траўня выклікалі ў мясцовых жыхароў сапраўднае захапленне.
Пра гэта сведчыць відэа, знятае непасрэдна падчас ракетнага нападу.
Мяркуючы з рэакцыі відавочцаў, нягледзячы на лунанне ўсюды трыкалору краіны-агрэсаркі, цалкам прасякнуцца так званым «рускім светам» людзі так і не змаглі, і ўдары па аб'ектах УС РФ выклікалі ў іх шчырую радасць.
"Я здымаю!", - захоплена заявіў аўтар відэа, на заднім плане якога можна пачуць чыйсьці свіст і нават смех.
Паводле звестак мясцовага партызанскага руху “Атэш”, у выніку ўдару па Алушце быў знішчаны вузел сувязі акупантаў.