Пуцін прыбыў у Менск у суправаджэнні двайніка
70- 24.05.2024, 11:23
- 59,786

Але не чалавека.
Самалёт Уладзіміра Пуціна па дарозе ў Менск суправаджаў борт-двайнік. Дубль лайнер прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Менск на 12 хвілін раней за самалёт, якім прыляцеў Пуцін, піша zerkalo.io.
Борт Уладзіміра Пуціна Іл-96-300ПУ (рэйс RA-96021) здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 23 траўня а 23.10. Да гэтага, а 22.58, прызямліўся ягоны борт-двайнік. Абодва самалёты суправаджалі чатыры знішчальнікі. Два з іх - самалёты Ваенна-паветраных сіл Беларусі і два - Ваенна-касмічных сіл Расеі.
